Мерапрыемствы Меню раздзела

Лічбавая трансфармацыя адукацыі

Навукова-практычная канферэнцыя “Лічбавая трансфармацыя адукацыі”

30 мая 2018 г. у Мінску адбылася першая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная лічбавай трансфармацыі адукацыі. Удзельнікі мерапрыемства – прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і ўстаноў адукацыі, маладыя вучоныя і вопытныя спецыялісты ў сферы IT і адукацыі – абмеркавалі шэраг актуальных праблем сучаснай адукацыі: інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе, сусветны вопыт укаранення інавацый у сістэме адукацыі і асаблівасці ўкаранення ІКТ ў інклюзіўнай адукацыі, пытанні грамадзянскай падтрымкі і дзяржаўнага рэгулявання лічбавай трансфармацыі адукацыі.


З дакладамі выступілі прызнаныя эксперты ў лічбавай трансфармацыі: член Савета па развіццю лічбавай эканомікі, кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі А. А. Мякішаў, рэктар БДУІР В. А. Богуш, дырэктар ГІАЦ Мінадукацыі П. А. Ліс, намеснік дырэктара ЗАТ “Тэхніка і камунікацыя” С. В. Енін, начальнік цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій БДПУ А. А. Мініч, дырэктар ТАА “Синэзіс Стратус” С. І. Паблагуеў і інш.


Па вынікам канферэнцыі быў выдадзены электронны зборнік тэзісаў, з якім вы можаце азнаёміцца на сайце http://dtconf.unibel.by/. Зборнік уваходзіць у бібліяграфічную базу Расійскага індэкса навуковага цытавання (РІНЦ), якая знаходзіцца ў складзе навуковага інфармацыйнага рэсурсу eLIBRARY.RU.

СМІ пра канферэнцыю