Сайт працуе ў тэставым рэжыме! Старая версія сайта размяшчаецца па адрасе http://www.giac.unibel.by/

Мерапрыемствы Меню раздзела

ITE

Міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум “Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі”

ІТЕ – буйнешая беларуская платформа для ўсебаковых зносін спецыялістаў і развіцця дзяржаўна-прыватнага партнерства ў галіне адукацыі як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні.

Арганізатарамі выставы-форуму з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ГІАЦ Мінадукацыі. Партнеры мерапрыемства – беларускія і замежныя кампаніі-лідары ў галіне інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій.

На ІТЕ усе зацікаўленыя ў прагрэсіўным развіцці Беларусі могуць абмеркаваць з экспертамі актуальныя пытанні кіравання адукацыяй у лічбавую эпоху, магчымасці выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, праблемы кібербяспекі і перспектывы пабудавання лічбавай эканомікі.


Упершыню выстава-форум адбылася ў Беларусі ў 2017 гаду і сабрала  3000 гасцей. У 2018 гаду зацікаўленых стала ў 1,5 раза больш – ІТЕ наведала больш за 4500 удзельнікаў. 

Ключавымі спікерамі ў 2018 гаду былі: спецыяліст па Webometrics Энрыке Ардуна-Мале (Іспанія), адукацыйны тэхнолаг Талінскай цэнтральнай рускай гімназіі Людміла Раждзественская (Эстонія), дырэктар ГІАЦ Мінадукацыі Павел Ліс, рэктар БДУІР Вадзім Богуш, глава прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі Антон Мякішаў.


Падрабязную інфармацыю аб выставе-форуме можна атрымаць на сайце http://ite.unibel.by/.

СМИ о выставке-форуме