Сайт працуе ў тэставым рэжыме! Старая версія сайта размяшчаецца па адрасе http://www.giac.unibel.by/

Праграмы Меню раздзела

Банк дадзеных дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

Рэспубліканская база дадзеных – арганізацыйна-тэхнічная сістэма, якая ўключае ў сябе сукупнасць звестак з лакальных баз дадзеных кіраўніцтв адукацыяй абласных выканаўчых камітэтаў і камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзелаў (кіраўніцтв) адукацыі гарадскіх (раёных) выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, асобных установах, якія забяспечваюць умовы для пражывання і ўтрымання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Мэты стварэння Рэспубліканскага банка дадзеных:

  • Забеспячэнне цэнтралізаванага ўліку, прымнажэння і сістэматызацыі дакументаванай інфармацыі аб дзецях-сіротах, дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, якім дадзена (было дадзена раней) дзяржаўнае забеспячэнне;
  • Стварэнне адзінай крыніцы інфармавання рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый аб рэзультатах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей з праблемных сямей” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г. № 198, 1/8110);
  • Аператыўная перадача персаніфікаванай інфармацыі па запыту дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, упаўнаважаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць ахову праў і законных інтарэсаў дзяцей, у тым ліку інфармацыі, неабходнай для ўпарадкавання на выхаванне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сем’і грамадзян, уз’яднанне родных братоў і сясцёр у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • Рацыянальнага планавання сеткі дзіцячых інтэрнатных устаноў;
  • Атрыманне ў парадку, усталяваным заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, інфармацыі, неабходнай для забеспячэння гарантый па сацыяльнай ахове дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у тым ліку планавання фінансавых сродкаў на будаванне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, устанаўлення ў адпаведнасці з заканадаўствам броні для прыёма на працу;
  • Дзяржаўная падтрымка дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • Перадача абязлічаных асабістых дадзеных у парадку, усталяваным заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, для правядзення навуковых, статыстычных, сацыялагічных даследванняў, а таксама для атрымання аналітычных дадзеных у галіне аховы дзяцінства

Рэспубліканскі банк дадзеных з’яўляецца дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам, уладальнікам якога з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а арганізацыяй, якая эксплуатуе яго – установа “Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

Фармаванне рэспубліканскага банка дадзеных здяйсняецца ў адпаведнасці з “Палажэннем аб парадку фарміравання рэспубліканскага банка дадзеных дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і карыстання ім”, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2012 года № 118.

Ліцэнзійныя ключы:

Праграмныя сродкі (абноўлена 11.05.2018) Дакументацыя Вынікі тэставання