У часопісе публікуюцца артыкулы ў галіне тэхнічных і эканамічных навук. Выданне прысвечана аналізу працэсаў лічбавай трансфармацыі эканомікі і, прынамсі, сістэмы адукацыі. “Лічбавая трансфармацыя” задавальняе аб’ектыўную патрэбнасць у актуальнай інфармацыі па пытанням укаранення і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, эканоміцы, дзяржаўным кіраванні, прамысловасці і іншых сферах грамадскага жыцця. Мэтавая аўдыторя часопіса – беларускія і замежныя даследчыкі (у тым ліку дактаранты, аспіранты), работнікі галіны адукацыі і IT-спецыялісты, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. Тэрыторыя распаўсюджвання – Рэспубліка Беларусь і краіны СНД. Часопіс выпускаецца штоквартальна.
Загадам ВАК Рэспублікі Беларусь часопіс “Лічбавая трансфармацыя” уключан у пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследванняў. Таксама выданне ўключана ў такія навуковыя базы дадзеных, як РІНЦ, Google Scholar, DOAJ, Ulrich’s Periodicals Directory.
“Лічбавая трансфармацыя” – гэта часопіс з адкрытым доступам. Усе выпускі знаходзяцца на сайце https://dt.giac.by. Акрамя гэтага, можна аформіць падпіску на друкаваную версію часопіса. Падпісныя індэксы: 75057 - для індывідуальных падпісчыкаў, 750572 - для ведамасных падпісчыкаў.