Дзейнасць Ìåíþ ðàçäåëà




Правайдэр

Навукова-адукацыйная сетка Unibel – гэта першая ў Рэспубліке Беларусь камп’ютарная сетка, якая дала непасрэдны выхад у Інтэрнэт. У 1993 гаду Вылічальна-аналітычным цэнтрам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у сталіцы быў адкрыты першы вузел сетцы Unibel, на базе якой ужо ў 1995 гаду адбылася першая міжнародная online-канферэнцыя на тэму “Інтэрнет у Беларусі”. У 1996 гаду у рамках рэалізацыі праекта “Інтэрнет” было створана мінскае апорнае кальцо сеткі Unibel.

Пабудова сеткі Unibel паспрыяла правядзенню адзінай палітыкі ў галіне інфарматызацыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванню інфармацыйных тэхналогій, навучэнню і папулярызацыі камп’ютарных тэлекамунікацый у сферы адукацыі.

Асноўнай задачай адукацыйнай сеткі Unibel з’яўляецца пакіданне доступу ў сусветную інфармацыйную супольнасць удзельнікам адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграм навучання, а таксама навуковаму і грамадскаму асяроддзю.

У цяперашні час тэхнічную падтрымку і інфармацыйнае суправаджэнне сеткі Unibel ажыццяўляе ГІАЦ Мінадукацыі. Паслугі сеткі падаюцца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года №02140/70.

Параметры для злучэння з сеткай Unibel:

  • Сеткавы пратакол: TCP/IP.
  • Адрасы DNS-сервероў:
    • 195.50.0.195;
    • 194.158.196.141;
    • 194.158.196.137.

Параметры для работы з паштовай скрыняй на серверы Unibel:

  • Паштовыя пратаколы: POP3/SMTP;
  • Паштовы сервер: mail.unibel.by (195.50.0.161).
  • Магчыма работа з паштовай скрыняй па пратаколу HTTP: mail.unibel.by.

Кантактная інфармацыя

Па пытанням афармлення і заключэння дагавораў:

  • начальнік кадрава-юрыдычнага аддзелу – Самохіна Алена Вячаславаўна
  • тэлефон: 294-15-94
  • e-mail: samokhina@unibel.by

Па пытанням аплаты паслуг:

  • галоўны бухгалтар – Сергіеня Таццяна Віктараўна
  • тэлефон: 294-15-94
  • e-mail: sergienya@unibel.by

Па тэхнічным пытанням:

  • начальнік аддзела сэрвіснага абслугоўвання – Герл Віталій Валер’евіч
  • тэлефон: 210-02-50
  • e-mail: support@unibel.by