Навіны Ìåíþ ðàçäçåëà

Выйшаў зборнік тэзісаў DTE-2019

Зборнік матэрыялаў ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Лічбавая трансфармацыя адукацыі” ужо даступен да прачытання для ўсіх жадаючых.
Апублікаваныя тэзісы прадстаўлены ў шасці тэматычных блоках:
• “Тэхналагічныя трэнды ў адукацыі: дадатковая рэальнасць, штучны інтэлект, вялікія дадзеныя, воблачныя тэхналогіі, блокчэйн”
• “Трансфармацыя кіравання сістэмай адукацыі ў лічбавую эпоху”
• “EdTech-праекты: платформы анлайн-адукацыі і адукацыйныя праграмы”
• “Беларускі і замежны вопыт укаранення інавацый у адукацыйны працэс”
• “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для пашырэння экспарту адукацыйных паслуг і фарміравання універсітэту 3.0”
• “Лічбавыя кампетэнцыі і прафесіі будучыні. Адаптацыя адукацыйных праграм да лічбавай эканомікі”
Зборнік прызначаны для кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнага кіравання, якія вызначаюць палітыку ў галінне адукацыі на заканадаўча-кіраўніцкім узроўне, кіраўнікоў і выкладчыкаў устаноў адукацыі, прадстаўнікоў арганізацый, дзейнасць якіх звязана з распрацоўкай і рэалізацыяй інфармацыйных тэхналогій у эканамічнай, адукацыйнай і навуковай сферах, аспірантаў і магістрантаў.
Сярод аўтараў тэзісаў – прадстаўнікі устаноў і кіраўніцтв адукацыі, навукова-выкладчы склад устаноў вышэйшай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі, аспіранты і магістранты, спецыялісты в галіне інфармацыйных тэхналогій Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны.
Азнаёміцца з зместам зборніка можна на сайце канферэнцыі http://dtconf.unibel.by/