Сайт працуе ў тэставым рэжыме! Старая версія сайта размяшчаецца па адрасе http://www.giac.unibel.by/

Новыя гарызонты адукацыі: у 2019 годзе ў В’етнаме пройдуць Дні беларускай адукацыі

Супрацоўніцтва Беларусі і В’етнама з’яўляецца адным з важных фактараў эканамічнага развіцця абодвух дзяржаў. Праз падпісанне пагадненняў аб партнерствы, рэалізацыю сумесных праектаў адбываецца абмен вопытам у абраных сферах, распрацоўваюцца тэхналогіі і метады работы з залучэннем спецыялістаў двух краін, аказваецца ўзаемная падтрымка ў выхадзе на міжнародны рынак тавараў і паслуг. Акрамя гэтага, ажыццяўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў праз наяўнасць магчымасці абітурыентаў В’етнама і Беларусі прайсці навучанне ў ВНУ дружалюбнай краіны, рэалізацыі праграмы наведвання нвучэнцамі універсітэтаў і прадпрыемств у рамках азнаямлення з прынцыпамі іх работы, запрашэнне выкладчыкаў для чытання курсаў і стажыровак.
Для ўмацавання партнерства паміж дзвюма краінамі ў галінах навукі і адукацыі, а таксама ўзаемнага культурнага абмену, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам правядуць Дні беларускай адукацыі ў В’етнаме. На працягу дадзенага мерапрыемства кіраўніцтва універсітэтаў, выкладчыкі, студэнты і абітурыенты змогуць азнаёміцца з магчымасцямі ВНУ дзвюх краін,атрымаць карысную інфармацыю пра навукова-даследчае і культурнае жыццё Беларусі і В’етнама, а таксама падзядіцца вопытам у падрыхтоўцы прафесійных кадраў.