22 мая ГІАЦ Мінадукацыі і кампанія Elsevier праводзяць семінар “Падтрымка публікацый у выдаўніцтве Elsevier”, які з’яўляецца часткай цыклу сумесных мерапрыемств, накiраваныя на павышэнне ўзроўня навуковых публікацый і прафесіяналізму іх аўтараў. На ім будуць разгледжаны стратэгіі і тактыкі пошуку патрэбнай інфармацыі, падтрымка публікацыйнай актыўнасці для карыстальнікаў электроных кніг. Таксама спецыялісты выдаўніцтв раскажуць аб працэсе напісання і выдання кніг, дадуць практычныя рэкамендацыі аб тым, як зрабіць так, каб ваша кніга знайшла “сваіх” чытачоў і карысталась папулярнасцю ў шырокім навуковым ассяроддзі.
У якасці спікераў на семінар запрошаны міжнародныя эксперты кампаніі Elsevier Эдвард Пэйн (Acquisitions Editor at Elsevier (Kidlington, Oxfordshire, United Kingdom) і Павел Мілашэвіч (кіраўнік напрамку электронных кніг Elsevier у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і Расіі).