29-30 мая 2019 года на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі пройдуць Дні беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі.
У рамках правядзення Дзён беларускай адукацыі ў расійскай Федэрацыі адбудзеццы пасяджэнне Дзелавога савету рэктараў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж расійскімі і беларускімі ўстановамі адукацыі.
У мэтах замацавання навуковых і адукацыйных кантактаў паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі плануецца правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Руская і беларуская мовы ў кантэксце глабалізацыі”, семінара для турыстычных агенцтв і цэнтраў дадатковай адукацыі Расійскай Федэрацыі з прэзентацыяй экскурсійна-адукацыйных і культурна-пазнавальных праграм у Рэспубліке Беларусь для расійскіх навучэнцаў, рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды” і шэрагу іншых мерапрыемств.