Навіны Ìåíþ ðàçäçåëà

Ад тэорыі да практыцы: у Мінску пачаў работаць першы «воблачны» клас

16 мая у сярэдняй школе № 182 г. Мінску ім. В. Карвата пры падтрымцы Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і кампаніі velcom|A1 пачаў сваю работу першы «воблачны» клас.
Дадзеная паслуга была прэзентавана кампаніяй velcom|A1 на выставе-форуме ІТЕ-2018 і ўяўляе сабой рабочыя месцы на аснове «тонкага кліента» (аблегчанай версіі камп'ютараў без цвёрдага дыску), праз якія забяспечваецца доступ да «воблачнага» сэрвісу з вучэбнымі праграмамі, які знаходзіцца на базе дата-цэнтра кампаніі.
Першы «воблачны» урок па інфарматыцы наведалі дырэктар ГІАЦ Мінадукацыі Павел Ліс і намеснік генеральнага дырэктара velcom|A1 па развіццю карпаратыўнага сегменту і ІКТ Роберт Дашян.