Сайт працуе ў тэставым рэжыме! Старая версія сайта размяшчаецца па адрасе http://www.giac.unibel.by/

Лічба для рэгіёна: у Оршы прайшоў семінар па лічбавай трансфармацыі адукацыі

20 сакавіка ў Оршы прайшоў семінар “Лічбавізацыя адукацыі ў разрэзе рэгіёну: стварэнне перадавога вопыту на прыкладзе Аршанскага раёну”

Мерапрыемства было ініцыявана ў мэтах садзейнічання комплекснаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Аршанскага раёну на аснове прагрэсіўных змен у галіне адукацыі і арганізавана ГІАЦ Мінадукацыі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 506 “Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці” і падпраграмай “Якасная адукацыя”.

Семінар сабраў прадстаўнікоў кіравання па адукацыі Аршанскага райвыканкаму, кіраўнікоў устаноў адукацыі раёну, спецыялістаў у галіне інфарматызацыі. На мерапрыемстве былі створаны спрыяльныя ўмовы для абмену вопытам укаранення інавацый у адукацыйны працэс, развіцця лічбавых кампетэнцый, а таксама для абмеркавання іншых пытанняў, якія звязаны з ужываннем інфармацыйных тэхналогій у адукацыі.

Цэнтральнымі спікерамі і мадэратарамі семінара выступілі дырэктар ГІАЦ Мінадукацыі Павел Ліс і начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій і абароны інфармацый ГІАЦ Мінадукацыі Максім Багатка. Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел Андрэй Загурскі – прадстаўнік міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы канцэптуальных падыходаў па лічбавай трансфармацыі адукацыі.

Павел Ліс у сваім дакладзе “Лічбавізацыя адукацыі ў разрэзе рэгіёну: стварэнне перадавога вопыту на прыкладзе Аршанскага раёну” расказаў аб перспектывах трансфармацыі адукацыйных працэсаў у рэгіёне, стане Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага ассяродззя (РІАА) як ключавога элементу лічбавай трансфармацыі адукацыі і развіцці сістэмы электроннага ўраду. Таксама дырэктар ГІАЦ Мінадукацыі растлумачыў канкрэтныя мэты і задачы фарміравання РІАА, прадэманстраваў яго структуру і асаблівасці функцыянавання. У рамках дакладу ацэньвалася меркаваная эфектыўнасць РІАА і перавага ад яго ўкаранення для кожанага з бакоў адукацыйнага працэсу, пры гэтым асобая увага ўдзялялася пытанням павышэння эфектыўнасці работы кіраўніцтва і спецыялістаў раённага кіравання адукацыяй.

Максім Багатка прадставіў даклад “Інфармацыйная бяспека як неад’емны складальнік сучаснага ІТ-рынку”. Начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій і абароны інфармацыі расказаў аб галоўных пагрозах інфармацыйнай бяспекі і даў канкрэтныя рэкамендацыі па бяспечным паводзінам педагогаў у сетцы. Максім Багатка распавёў пра асноўныя накірункі павышэння лічбавай кампетэнтнасці настаўнікаў у галіне інфармацыйнай бяспекі з мэтай падрыхтоўкі дзяцей да бяспечнага выкарыстання інтэрнета. Таксама ў дакладзе разглядалася тэма сацыяльнай інжынерыі ў арганізацыях і акрэсліваліся арганізацыйна-прававыя меры па прадухіленню несанкцыянаванага распаўсюджвання канфідэцыяльнай інфармацыі на рабочых месцах.