Беларускія вучоныя атрымалі навуковую падтрымку як у Йелі і Оксфардзе

19 лютага 2019 года кампанія Elsevier і Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падпісалі пагадненне аб доступе да сусветнай навуковай інфармацыі для ВНУ Беларусі, якая размешчана на платформе ScienceDirect.

У рамках пагаднення доступам да сусветных навуковых выданняў будуць забяспечаны 42 вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Гэта супрацоўніцтва накіравана на падтрымку фундаментальных і прыкладных даследванняў у прыярытэтных галінах навукі, павышэнне эфектыўнасці работы навукоўцаў і канкурэнтаздольнасці беларускай навукі ў свеце.

“Сёння стартуе па-сапраўднаму беспрэцэдэнтны праект – вучоныя Беларусі ўпершыню ў гісторыі атрымаюць сістэмны доступ да сусветнай базы лепшых навуковых публікацый ScienceDirect. ScienceDirect – гэтасамы буйны, самы цытуемы і запатрабаваны інструмент, які агрэгуе сусветны навуковы вопыт. Магчымасць карыстацца ім дазволіць беларускім навукоўцам праводзіць даследаванні на аснове апошніх навуковых дасягенняў па любой праблемнай галіне. Для ВНУ сістэмны доступ да публікацый такога ўзроўню – гэта якасна новыя ўмовы навуковага пошуку, якія будуць спрыяць прыцягненню замежных студэнтаў і павышэнню экспарту адукацыйных паслуг. Дарожная карта, якую мы распрацавалі сумесна з ГІАЦ Мінадукацыі, прадугледжвае правядзенне розных семінараў і трэнінгаў, у рамках якіх мы дапаможам даследчыкам укараніць у практыку выкарыстанне апошніх сусветных інструментаў пошуку і аналізу інфармацыі, а аўтарам артыкулаў – падабраць адпаведны міжнародны часопіс для сваёй публікацыі. Акрамя гэтага, мы пракансультуем беларускія навуковыя выданні, якія хочуць стаць ведучымі ў свеце і маюць для гэтага патэнцыял. Мы рэалізуем сістэмны праект і спадзяемся, што вынікі не прымусяць сябе доўга чакаць!” – пракаментаваў рэгіянальны дырэктар Elsevier у Рэспубліке Беларусь Сяргей Равякін.

Спонсарам выступае беларускі бізнесмен Леанід Лознер, які вядомы сваімі шматлікімі валанцёрскімі праектамі і інвестыцыямі ў навуку і адукацыю.

“Удзелам у гэтым праекце я ў нейкім сэнсе вяртаю доўг навуковаму асяроддзю, якое сфарміравала маю асобу, мой светапогляд. Я вельмі спадзяюся, што доступ да сусветнай навуковай інфармацыі дасць нашым маладым даследчыкам, акрамя ўсіх відавочных пераваг, яшчэ і пачуццё таго, што яны ‒ неад’емная частка сусветнага навуковага асяроддзя. Мне здаецца, для маладога вучонага вельмі важна адчуваць сябе інтэгрыраваным у такога тыпу згуртаванне. Гэты праект – канкрэтны ўклад у пабудаванне сучаснай адукацыі і стварэнне ўніверсітэта новага ўзроўня. Я разглядаю ўдзел ў ім як магчымасць зрабіць нешта канкрэтнае для гэтага працэсу і ўдзячны Павлу Лісу і Сяргею Равякіну за тое, што праект адбыўся”, - падзяліўся сваімі ўражаннямі Леанід Лознер.

“Беларусь мае моцны інтэлектуальны патэнцыял, аднак для актывізацыі інавацыйнай дзейнасці неабходна забяспечыць нашым вучоным бесперашкодны доступ да дакладных і якасных крыніц інфармацыі. Пагадненне паміж ГІАЦ Мінадукацыі і кампаніяй Elsevier дазволіць зрабіць якасны скачок у галіне інавацыйнай вытворчасці і вывесці беларускую навуку на прынцыпова новы ўзровень. Гэты праект з’яўляецца пілотным, аднак мы спадзяемся на ўсталяванне надзейных доўгатэрміновых адносін, таму што супрацоўніцтва з Elsevier – гэта рэальны шаг да інтэграцыі беларускай навукі ў сусветную інфармацыйную прастору і магчымасць заняць у ёй вартае месца” – пракаментаваў дырэктар ГІАЦ Мінадукацыі Павел Ліс.