Сайт працуе ў тэставым рэжыме! Старая версія сайта размяшчаецца па адрасе http://www.giac.unibel.by/

27 сакавіка ў Мінску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Лічбавая трансфармацыя адукацыі”

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Лічбавая трансфармацыя адукацыі” (DTE) – гэта штогадовае мерапрыемства, асноўная задача якога – прасоўванне ідэі лічбавізацыі грамадства для вывядзення айчыннай адукацыі на якасна новы ўзровень і падрыхтоўкі спецыялістаў у адпаведнасці з патрабаваннямі сусветнага рынку.

“Лічбавая трансфармацыя адукацыі” збірае лепшых беларускіх і замежных спецыялістаў у галіне ІТ, адукацыі і эканомікі, дае ім магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні лічбавай трансфармацыі грамадства, а таксама распрацаваць эфектыўную стратэгію якасных тэхналагічных пераўтварэнняў.

Свой удзел у якасці спікераў ужо пацвердзілі: Дзмітрый Качаткоў (эксперт-кансультант па ключавым інфармацыйным рашэнням Elsevier, знешні даследчык Лейдэнскага ўніверсітэта), Сяргей Енін (выканаўчы дырэктар грамадскага аб'яднання «Інфармацыйнае грамадства»), а таксама прадстаўнікі ГІАЦ Мінадукацыі - Павел Ліс (дырэктар) і Максім Багатка (начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій і аховы інфармацыі).

Работа канферэнцыі “Лічбавая трансфармацыя адукацыі” будзе праводзіцца па сямі напрамкам:

  • Тэхналагічныя трэнды ў адукацыі: дапоўненая рэальнасць, штучны інтэлект, вялікія даныя, воблачныя тэхналогіі, блокчэйн;
  • Трансфармацыя кіравання сістэмай адукацыі ў лічбавую эпоху;
  • Перспектывы ІТ-адукацыі ў Беларусі. Карпаратыўныя ўніверсітэты і бізнес-школы;
  • EdTech-праекты: платформы анлайн-навучэння і адукацыйныя праграмы;
  • Беларускі і замежны вопыт укаранення інавацый у адукацыйны працэс;
  • Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для пашырэння экспарту адукацыйных паслуг і фарміравання ўніверсітэта 3.0;
  • Лічбавыя кампетэнцыі і прафесіі будучыні. Адаптацыя адукацыйных праграм да лічбавай эканомікі.

Прыняць удзел у DTE-2019 магчыма як вочна (з выступленнем на канферэнцыі і публікацыяй у электронным зборніку або без выступлення, прыняўшы ўдзел у абмеркаваннях), так і завочна (без выступу, але з публікацыяй дакладу). Для гэтага неабходна запоўніць заяўку на сайце мерапрыемства і адправіць свае тэзісы да 18.03.2019. Лепшыя даклады будут надрукаваны ў часопісе “Лічбавая трансфармацыя”.

Больш падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю, а таксама аб правілах падачы тэзісаў можна атрымаць на сайце http://dtconf.unibel.by/.